Так, кандыдат у дэпутаты Брэсцкага гарсавета Аляксандр Мельнік звярнуўся з гэтай нагоды ў абласную пракуратуру і патрабуе правесці праверку па факту выкарыстання такіх бюлетэняў на ўчастку для галасавання па выбарчай акрузе №31. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”
Падобную з’яву, калі ўсе бюлетэні не маюць выходных дадзеных, назіраюць і іншыя прэтэндэнты на дэпутацкі мандат на розных выбарчых участках у Брэсце. “Атрымліваецца, што яўку выбаршчыкаў можна зрабіць і 400%, а кандыдаты ад улады атрымаюць 399%” , – іранічна заўважае вылучэнец ад БСДП (Грамада ) Ігар Маслоўскі Маслоўскі.
У сваёй заяве ў пракуратуру Брэсцкай вобласці Аляксандр Мельнік просіць таксама разабрацца, ці з’яўляецца адсутнасць на бюлетэнях выходных дадзеных парушэннем Закона аб друку, бо кандыдат у дэпутаты мяркуе, што такім чынам Брэсцкая друкарня праігнаравала правілы прыёму і выканання заказаў. “Я патэлефанаваў у друкарню, дзе мне паведамілі, што ніколі не друкуюць выходныя дадзеныя на выбарчых бюлетэнях. На маё пытанне чаму так атрымліваецца, адказалі: пытайцеся ў аблвыканкаме”, – паведаміў Мельнік.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Крыніца: spring96.org