Грамадства

У Брэсце намагаюцца стварыць яшчэ адзін беларускамоўны клас

На сённяшні дзень клас з навучаннем па-беларуску ёсць толькі ў пачатковай школе №34 Брэста, які з’явіўся тры гады таму паводле ініцыятывы неабыякавай да роднай мовы сям’і, якой давялося самастойна шукаць аднакласнікаў для свайго дзіцяці.  Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”

mova-big

Гэтым разам спробы знайсці групу аднадумцаў вымушаны распачаць бацькі шасцігадовай Камілы Ляўчук пасля таго, як атрымалі адказ на свой запыт у аддзел адукацыі адміністрацыі Маскоўскага раёна Брэста. З адказу вынікае, што чыноўнікі гатовыя стварыць новы беларускамоўны клас пры ўмове, калі там будуць навучацца не менш за пять дзяцей. Пры гэтым, каб дачка Каміла атрымлівала школьныя веды па-беларуску, яе бацькі да канца жніўня мусяць самі адшукаць ахвотных у справе камплектавання такога класу. Атрымліваецца, што адзел адукацыі фактычна перакладае сваю працу на бацькоў і не зацікаўлены, каб у горадзе адбывалася навучанне на адной з дзяржаўных моваў.

Бацькі Камілы Ляўчук не задаволены парадкам, які ўсталявалі чыноўнікі, і спасылаюцца на Канстытуцыю краіны, дзе замацавана права дзіцяці вучыцца па-беларуску незалежна ад колькасці дзяцей у класе. Зараз з дапомагай мясцовых сродкаў масавай інфармацыі вядзецца пошук аднагодкаў Камілы, што таксама жадаюць вучыцца на роднай мове.

Пакінуць адказ