«Навучальныя візіты ў Гдыні» – праект, у рамках якога маладыя людзі з Беларусі, Украіны, Малдовы і Расійскай Федэрацыі (Калінінградская вобл.) могуць наведаць Гдыню (Паморскае ваяводства, Польшча) ў фармаце двухтыднёвай навучальнай паедзкі.
Арганізатары анансуюць патэнцыйным удзельнікам, што навучальныя візіты дадаць магчымасці:
- пазнаёміцца з Польшчай — упершыню альбо бліжэй,
- даведацца пра адміністратыўную і адукацыйную сістэмы,
- пабачыць уладу, бізнэс і СМІ праз розныя пункты гледжання,
- наведаць дзяржаўныя і грамадскія ўстановы,
- зразумець практычую дзейнасць ў польскіх арганізацыях,
- адчуць польскую культуру і гісторыю,
- вывучыць трохі польскай мовы праз жывыя размовы.
Фундатар праекту — гарадскі савет горада Гдыні.
Профіль удзельнікаў навучальнага візіту:
- ўзрост 18+
- актыўныя і ініцыятыўныя
- студэнты, грамадскія актывісты і прадстаўнікі мясцовых НДА
- грамадзяне Беларусі, Украіны, Малдовы і Расійскай Федэрацыі(толькі жыхары Калінінградскай вобл.)
- вольна валодаюць рускай мовай
Мэта праекта — паказаць дэлегатам развіццё Польшчы ад моманту падзення камунізму да ператварэння ў паўнавартасную еўрапейскую краіну.
Праграма навучальнага візіту складаецца з нефармальных сустрэч з палітыкамі, прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый, польскімі студэнтамі і іншымі актывістамі, што дазваляе ўсталяваць жывыя зносіны, задаць шматлікія пытанні і паглядзець знутры на дзейнасць розных устаноў.
Удзельнікам прапануецца ў рамках праекту:
- пакрыццё коштаў праезду да Гдыні і вяртання дамоў
- пражыванне ў інтэрнаце і харчаванне
- усе выдаткі, звязаныя з мерапрыемствамі праграмы
- падтрымка ў атрыманні шэнгенскай візы
Працоўная мова праекту — руская. Падача заявак і ўдзел у візыце — бясплатныя.
Восенню 2014 года запланавана два навучальных візіты ў Гдыні ў датах:
13 – 24 кастрычніка 2014 г.
24 лістапада – 5 снежня 2014 г.
Кандыдаты павінны запоўніць анкету-заяўку праз форму Google: http://goo.gl/1YTxKr
Апошні тэрмін прыёму заявак: 11 ліпеня 2014 г.