У Франкфурце ў панядзелак, 25 верасня, на адкрыцці найбуйнейшага ў свеце мерапрыемства па ахове працы, арганізатары ХХ Сусветнага кангрэса па ахове працы 2014 заявілі: свет без цяжкіх і смяротных няшчасных выпадкаў на вытворчасці – гэта магчыма. Паводле Праваабарончага цэнтра “Вясна”
Да вечара серады каля 4 тысяч спецыялістаў у галіне аховы працы, палітыкаў і навукоўцаў з 139 краін будуць абмяркоўваць, як зрабіць працу больш бяспечнай і здаровай. Кангрэс, які праводзіцца раз на тры гады, арганізаваны сумесна з Міжнароднай арганізацыяй працы (МАП) і Міжнароднай асацыяцыяй сацыяльнага забеспячэння (МАСО), а прымае кангрэс у гэтым годзе Нямецкая асацыяцыя сацыяльнага страхавання ад няшчасных выпадкаў (German Social Accident Insurance – DGUV).
Па дадзеных МАП, штогод у свеце ў выніку прафесійных захворванняў і няшчасных выпадкаў на вытворчасці гіне 2.300.000 чалавек. Акрамя таго, штодня адбываецца 860 тысяч няшчасных выпадкаў на вытворчасці, якія прыводзяць да траўмаў. Прамыя і ускосныя страты ад прафесійных захворванняў і няшчасных выпадкаў на вытворчасці ў свеце ацэньваюцца ў 2,8 трлн. дал. ЗША.
«З такімі лічбамі нельга мірыцца, бо гэтыя штодзённыя трагедыі часта застаюцца незаўважнымі ў сусветным маштабе. Цалкам відавочна, што яшчэ шмат чаго трэба зрабіць. Цяжкія няшчасныя выпадкі на вытворчасці – гэта ў першую чаргу чалавечыя трагедыі, аднак эканоміка і грамадства таксама плацяць за іх высокую цану, – сказаў Генеральны дырэктар МАП Гай Райдэр (Guy Ryder). – Права на бяспечнае і здаровае працоўнае месца – гэта асноўнае права чалавека, якое павінна выконвацца на любым узроўні эканамічнага развіцця і ў любых эканамічных умовах. Захаванне гэтага права чалавека – гэта не толькі ўсеагульная абавязак, але і ўмова для ўстойлівага эканамічнага развіцця. Прадухіліць няшчасныя выпадкі на вытворчасці магчыма, неабходна і эканамічна выгадна”.
«Інвестыцыі ў прадухіленне рызык прывялі да велізарных сацыяльна-эканамічных выгод, – заявіў Прэзідэнт МАСО Эррол Франк Стуве (Errol Frank Stoové), спасылаючыся на апошняе даследаванне МАСО, у якім было падлічана, што ўкладанні ў прадухіленне рызык акупляюцца ў сярэднім больш чым двухразова. Аднак у імкліва зменлівай сферы працы здароўе і дабрабыт работнікаў па-ранейшаму выклікаюць заклапочанасць, асабліва ў плане псіхічнага ператамлення і эрганомікі працы. Патрэбныя новыя комплексныя стратэгіі папярэджання рызык, якія спалучаюць у сабе меры па ахове працы і дабрабыту кожнага работніка».
Канцэпцыя «Нуль» («Vision Zero») не адарвана ад жыцця, яна здзяйсняльная на практыцы, – лічыць дырэктар-распарадчык Нямецкай асацыяцыі сацыяльнага страхавання ад няшчасных выпадкаў (DGUV) д-р Йоахім Брюер (Joachim Breuer). – Сто гадоў таму ў Германіі на працы штогод гінула 10 тысяч чалавек. У мінулым годзе колькасць смяротных выпадкаў ўпершыню склала менш за 500». Толькі за апошнія 20 гадоў колькасць зарэгістраваных няшчасных выпадкаў скарацілася ўдвая. «Падобныя дасягненні па плячы не толькі Германіі, гэтага можа дамагчыся любая краіна. Наш вопыт і прыклады міжнароднага супрацоўніцтва даказалі гэта», – заявіў д-р Брюер.
Прэзідэнт Сусветнага кангрэса 2014 д-р Уолтар Эйхендорф (Walter Eichendorf) дадаў: «Праблемы аховы працы вырашаюцца ва ўсім свеце. Ёсць перадавая практыка, эфектыўнасць якой правяраецца і ацэньваецца ў самых розных краінах. Абмен ідэямі ў рамках Сусветнага кангрэса дазваляе скарыстацца назапашаным вопытам і не рабіць усё з нуля».
Крыніца: spring96.org