Еўраклуб

InMOE: адукацыйны візіт у Польшчу

Нямецкая арганізацыя Ініцыятыва Сярэдняя і Ўсходняя Еўропа (Initiative Mittel- und Osteuropa e.V.) запрашае моладзь з Беларусі, Украіны і Нямеччыны на штогадовую дэлегацыйную паездку, якая сёлета адбудзецца ў польскіх гарадах Лодзь, Варшава ды Люблін.

delegation-trip_4

Удзельнікам будзе прапанавана наведаць дзяржаўныя ўстановы, а таксама НДА, якія развіваюць польскую грамадзянскую супольнасць. Удзельнікі пазнаёмяцца са штодзённай працай мясцовых інітыятываў, даведаюца аб асноўных мэтах і накірунках іх працы, праблемах, з якімі сутыкаюцца дзеячы грамадзянскай супольнасці Польшчы.

Працоўная мова – ангельская.

Дэдлайн для беларускіх удзельнікаў падоўжаны. Апошні тэрмін прыёму заявак – 10 верасня.

Фінансавыя ўмовы

Унёсак удзельніка складае 15 еўра. Арганізатары пакрываюць выдаткі на пражыванне, харчаванне, праезд.

Больш інфармацыі тут.

Крыніца: adukacyja.info

Пакінуць адказ