Грамадства

Кампанія «У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ!» пашыраецца: распачаты новы набор валанцёраў

22 верасня 2014 – Кампанія «У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ!» шукае актыўных маладых людзей, якія мараць падарожнічаць без віз і жадаюць зрабіць для гэтага як мага больш ад іх залежнага. Набор новых валанцёраў, якія гатовыя далучыцца да ініцыятывы дзеля спрашчэння візавага рэжыму паміж Беларуссю і ЕС, адкрыты да 10 кастрычніка.

Набор валанцёраў Без Візы 2014
Абраныя ў кампанію «У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ!» новыя валанцёры будуць мець магчымасць:

– далучыцца да актыўнай суполкі і знайсці сяброў-аднадумцаў;
– даведацца больш пра візавую праблему і шляхі яе вырашэння;
– атрымаць інфармацыю пра Малы памежны рух і звязаныя з ім магчымасці;
– зрабіць асабісты ўнёсак у справу скасавання візавага бар’еру паміж Беларуссю і ЕС;
– заняць вольны час вясёлай і карыснай справай для сябе, іншых жыхароў Беларусі і замежных сяброў.

Новыя валанцёры набудуць неабходныя ім веды на адмысловых трэнінгах, якія пройдуць ў некалькіх гарадах Беларусі. Арганізатары кампенсуюць выдаткі звязаныя з удзелам у падзеях праекту.

Для падачы заяўкі на ўдзел неабходна запоўніць электронную анкету. Адбор новых валанцёраў будзе ладзіцца на падставе іх адказаў у анкеце. Дэдлайн падачы заяўкі — 10 кастрычніка. Вынікі адбору будуць абвешчаныя да 15 кастрычніка.

Водгук пра валанцёрства ў кампаніі «У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ!» ад вопытнага актывіста Вольгі:

«Для мяне быць валанцёрам — добрая мажлівасць для самарэалізацыі праз дапамогу кампаніі, мэты і ідэі якой я цалкам падзяляю. Прыемна асэнсоўваць, што я раблю невялічкі ўнёсак у дзейнасць кампаніі, такім чынам набліжаючы нас да яе асноўнай мэты: адмены візавага рэжыму паміж Беларуссю і ЕС. Я займаюся арганізацыяй мерапрыемстваў — розных акцый, канцэртаў і кватэрнікаў, каб прыцягнуць увагу грамадзянскай супольнасці Беларусі да праблемы віз, распавесці болей пра саму кампанію і зацікавіць людзей. Самае галоўнае — верыць у тое, што робіш, тады ўсё атрымаецца!»

Больш інфармацыі: пра валанцёрскі рух «Без візы»  і пра дзейнасць кампаніі «Без візы»

Па дадатковых пытаннях звяртайцеся на [email protected].

Пакінуць адказ