Грамадства

Набор у Школу зааабаронцаў

Школа зааабаронцаў “Лапа Закона” абвяшчае новы набор. Арганізатары Школы чакаюць ініцыятыўных маладых людзей, актывістаў і валанцёраў арганізацый па ахове жывёлаў, якія жадаюць прадухіляць жорсткае абыходжанне з жывёламі і выкарыстоўваць прававыя механізмы ў сваёй дзейнасці.

deni-dobroti-1-400x2661

У праграму Школы ўваходзіць вывучэнне заканадаўства, якое датычыцца жывёлаў, азнаямленне з праваахоўчым досведам працы, навучанне складанню юрыдычных дакументаў. Удзельнікі Школы змогуць далучыцца да юрыдычнай групы па заабарончых пытаннях.

У праграме прадуглежданы семінар “Правы Чалавека “на пальцах”.

Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя ва ўзросце 18-35 гадоў, тыя, хто жадае ведаць заканадаўства і абараняць з яго дапамогай правы жывёлаў і іх уладальнікаў, навучыцца прадухіляць жорсткае абыходжанне з жывёламі, даследваць і пераймаць досвед замежных краінаў у сферы абароны жывёлаў.

Фінансавыя ўмовы:

Удзел у Школе бясплатны. Прадугледжваюцца кава-паузы і абеды. Арганізатары не пакрываюць выдаткі на пражыванне для іншагародніх.

Для ўдзелу ў Школе неабходна запоўніць анкету ці запісацца ў суполке Укантакце. Заяўкі прымаюцца да 16 кастрычніка.

Па ўсіх пытаннях звяртацца на электронную скрыню [email protected]

Крыніца:  adukacyja.info

Пакінуць адказ