У нядзелю 30 лістапада адбудзецца імпрэза-презентацыя дзейнасці праекту “Я быў тут”.
Галоўная мэта праекта- пашырэнне ведаў берасцейсцаў аб… берасцейцах! Напрацягу месяца арганізатары праекту знаёмілі ўдзельнікаў аднаімённай суполкі на vk.com з гістарычнымі асобамі, якія былі выхадцамі з Берасця альбо значна паўплывалі на жыццё горада. Таксама размесцілі плакаты з выявамі гістарычных постацяў на вуліцах горада. 23 лістапада была арганізавана гульня “Родна! Файна! Годна!”, падчас якой удзельнікі выконваючы заданні, дазнаваліся цікавыя і малавядомыя факты з гісторыі Берасця. Да 27 лістапада працягваецца конкурс сэлфі ў якім яшчэ можна паўдзельнічаць. Неабходна зрабіць сэлфі з фірмовым постэрам “Я быў тут!” на вуліцах горада і выкласці яго ў vk.com з хэштэгам #byutut.
Гэтая імпрэза- вынік працы ініцыятывы, таму арганізатары распавядуць пра сам праект і яго герояў, узнагародзяць удзельнікаў гульні і конкурсу. Завітаюць і госці: вядомыя ўсім The Fraiz, з АРР “Дзедзіч” будзем святкаваць 15-годдзе арганізацыі, Оля Стрыжнёва, маладая таленавітая мастачка, і дзве культурна-літаратурныя інціятывы “Мова Нанова” ды “Горад чытае”.
Нядзеля, 30 лістапада 18 : 30
Адрас вул. Маякоўскага, д. 46-1.
Уваход вольны.
Афіцыйная суполка vk.com/byutut
Інфалінія 8029-8086377.