Грамадства

Беларусь і ЕС правядуць трэці раўнд перагавораў па спрашчэнні візавых працэдур у Мінску ў пачатку 2015 года

Беларусь і Еўрапейскі саюз плануюць правесці трэці раўнд перагавораў аб заключэнні пагадненняў аб спрашчэнні візавых фармальнасцей і аб рэадмісіі ў Мінску ў пачатку 2015 года. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Другі раўнд перагавораў адбыўся 24 і 25 лістапада ў Бруселі (Бельгія). З беларускага боку ў іх прынялі ўдзел прадстаўнікі галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС і дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС, з боку ЕС – прадстаўнікі гендырэктарата па ўнутраных справах Еўракамісіі.

Як адзначылі ў прэс-службе МЗС Беларусі, дэлегацыі прадоўжылі работу над праектамі абодвух пагадненняў з улікам паправак і заўваг, прапанаваных бакамі па выніках першага раўнда ў Мінску 12-13 чэрвеня.

visa_shengen

Крыніца: blr.belta.by

 

Пакінуць адказ