У нашай краіне амаль усю адукацыю кантралюе дзяржава. Па заканчэнню універсітэтаў і школ амаль усе выходзяць з адштампованымі ведамі. Мы не ведаем, што такое крэатыўны падыход, да нас не прыходзяць новыя ідэі, мы не можам у жыцці самі прыдумаць нічога новага.
Успомніце сабе ў дзяцінстве, калі вы давалі волю сваёй фантазіі. У гэтым узросце большасць з нас прыдумляла на кожным кроку нешта новае, мы надавалі моц сваёй фантазіі. Мы не шлі па шаблону пад маркай чым нам трэба займацца, а чым не трэба. Мы займаліся тым, чым жадалі.
На жаль, усё гэта з тым часам, як мы робім першыя крокі ў школу, абрываецца. І тут нам пачынаюць навязваць стэрэатыпы. Пачынаюць казаць, што трэба чытаць класікаў, таму што іх чытаюць усе. Трэба вучыць фізіку з матэматыкай, бо быццам без гэтых навук мы застанемся зусім неразумныя.
Вучань проста не бачыць ніякага выбару ці альтэрнатывы, тут амаль няма месца яго фантазіі, няма месца яго роздумам (не улічваючы сачыненне-разважанне па чарговаму твору Пушкіна).
На чым заснавана нашая адукацыя? У першую чаргу на прымусе: мы павінны прыйсці ў назначаны час, зрабіць назначанае заданне, ніякіх пропускаў заняткаў і гэтак далей.
Ці правільна усё гэта? Можа дзяржаве няма месца ў адукацыі? Кожны павінен мець права на свабоду свайго інтэлектуальнага развіцця і асабовага бачання свету. На адукацыю не павінна быць манаполіі. На жаль, у нашай краіне мала альтэрнатыўных універсітэтаў, а калі і ёсць, то іх дыплом ніжэй ацэньваецца, чым дзяржаўны.
Ваша Аліса Майская, dzedzich.org