Грамадства

Каму дапамагаць: жывёлам ці актывістам?

У 2009 годзе была праведзена сацыялагічнае апытанне на тэму “Портрет гражданского общества“. У ім прынялі ўдзел 1152 чалавека.

Былі пастаўлены самыя разнастайныя нечаканыя пытанні.

Адное з іх гучала наступным чынам: “Хто начальнік над грамадзянскай супольнасцю?” 40 адсоткаў вырашыла, што гэта ўрад, крыху больш чым 30, што яно само сабе начальнік, па некалькі адсоткаў набралі партыі і фонды.

Пытанне на роздум: Калі грамадства лічыць, што ўрад можа быць яго начальнікам, то пра якія змены ў ім можа ісці гаворка?

У адказе на пытанне, якія арганізацыі адносяцца да грамадзянскай супольнасці, лідэрства атрымалі БРСМ – зноў жа крыху больш за 41 адсотак і камітэт па ахове праў жанчын – 48 адсоткаў.

“Што перашкаджае развіццю грамадзянскай супольнасці?” – так гучала адное з наступных пытанняў.  Першае месца заняў адказ аб нізкім ўзроўні ведаў людзей  і адсутнасці наяўнасці магчымасцяў недзяржаўных арганізацый і грамадзянскіх ініцыятыў. Другое месца было аддадзена жаху перад рэпрэсіямі. І, урэшце, трэцяе – слабая падтрымка нацыянальнага бізнэсу.

На пытанне, у якой сферы грамадзянскай супольнасці за апошнія 10 год вы ўдзельнічалі, 60, 6 адсоткаў прызналіся, што ні ў якой. Вось вам і менталітэт. І зноў жа пытанне: калі не мы будзем паляпшаць усе сферы нашага грамадства, то хто? Каму гэта патрэбна, як не нам самім?

Яшчэ адное цікавае пытанне: якія праекты, формы працы на карысць грамадзянскай супольнасці вы маглі б падтрымаць фінансава? Лідыруюць адказы наступныя: будаўніцтва храма, дапамога бяздомным жывёлам, дапамога пенсіянерам. А вось падтрымаць сем’і рэпрэсіраваных, палітычных і грамадскіх актывістаў амаль ніхто не пагадзіўся. Вынік: будзем дапамагаць і далей жывёлам і пенсіянерам.

І апошняе: якую суму вы бы змаглі аддаваць дзеля падтрымкі ініцыятыў і праектаў грамадства? Большасць сказала, што не збіраюцца даваць увогуле ні капейкі, так як самім не хапае на жыццё.

Апытанне праведзена, а вынікі рабіць вам.

Ваша Аліса Майская, dzedzich.org

Пакінуць адказ