Міністра адукацыі Беларусі Міхаіл Жураўкоў распавёў ў час правядзення анлайн-канферэнцыі на сайце БелТА, што ў бліжэйшы час змяняць кошт навучанне не планецца.
«Пакуль мы не разглядалі гэтае пытанне, гэта значыць у бліжэйшы час змяняць кошт навучання не плануецца. Але наша сістэма адукацыі і ВНУ знаходзяцца ў тых жа ўмовах, што і ўся краіна, таму ў перспектыве не варта выключаць нейкіх змяненняў у аплаце навучання для абітурыентаў, якія паступаюць на першы курс», — адзначыў Жураўкоў.
Апошняе падвышэнне коштаў на адукацыю ў Беларусі адбылося летам 2014 года. Тады кошт навучанне ў некаторых беларускіх універсітэтах вырас да 2.2 тысяч даляраў. З пачаткам чарговага абвалу курса беларускага рубля, што адбываецца са снежня мінулага года, кошты ў ВНУ пакуль не змяняліся.