Грамадства

«Мінэт», «Пуцін» і «Беларуская мова» сталі самымі папулярнымі ў «Беларускай Вікіпэдыі» ў 2014 годзе

«Беларуская Вікіпэдыя» апублікавала спіс самых чытаных артыкулаў за 2014 год.

У абсалютных лідарах сёлета апынуўся матэрыял пра «Мінэт», які ў кампаніі з артыкулам пра «Уладзіміра Пуціна» раптам пасунуў «Беларускую мову» з вяршыні самых чытаных матэрыялаў энцыклапедыі.

«Беларуская Вікіпэдыя» – адзін з двух беларускамоўных праектаў на сайце wikipedia.org. Пасля скандальнага падзелу 2007 году беларускай мовай ствараюцца два незалежныя раздзелы «Вікіпэдыя «Вольная энцыклапедыя» і «Вікіпедыя «Свабодная энцыклапедыя». На дамене be.wikipedia.org дазволенае размяшчэнне толькі матэрыялаў афіцыйным правапісам, а на be-x-old.wikipedia.org энтузіясты распрацоўваюць артыкулы клясычным правапісам («тарашкевіцай»), якая раней дамінавала ў беларускамоўным Сеціве.

Канкурэнцыя паміж дзвюма камандамі аўтараў спрыяе развіццю абодвух раздзелаў беларускамоўных вікіпедый. Класічным правапісам сёння створаныя болей 50 тысяч матэрыялаў і яшчэ болей за 70 тысяч афіцыйным.

«Беларуская вікіпэдыя» выкладае рэйтынг самых папулярных матэрыялаў трэці год запар. У 2012 на выршыні был матэрыялы пра Янку Купалу, Максіма Багдановіча і беларускую мову, праз год сітуацыя змянілася нязначна – беларуская мова выйшла ў самы верх папулярнасці. Але ў 2014-м беларускіх пісьменнікаў і мову нечакана абыйшлі «Пуцін» і «Мінэт», артыкулы пра якіх раней знаходзіліся недзе ў раёне 100-х месцаў рэйтынгу папулярнасці.

Пакінуць адказ