На канцэрт “Героя году” па версіі tuzin.fm Сяргея Башлыкевіча ў Берасці, аматаркі творчасці музыкі ехалі ажно з Адэсы.
Кавярня “Квікіт” сабрала пад дахам больш за 40 чалавек на вечарыну “Пятніца з барадатым мужчынам”, на якой і выступаў Сяргей:
– Адна ўсё ж такі даехала. Ехалі дзве, даехала адна. Вельмі прыемна, што і на Украіне слухаюць і ведаюць мае песні. Праз месяц паеду на канцэрт у Адэсу, зваротны жэст.
Вечар доўжыўся каля трох гадзінаў і з улікам аншлагу, арганізатары і сам музыка запэўнілі слухачоў што сёлета прыедуць з вялікім канцэртам. Мы проста не чакалі поўнае залі, – зазначылі арганізатары.
Фота Квікіт