Як стала вядома ўчора днём у Берасці быў затрыманы Іван Стасюк. Ён абвінавачваецца ў бойцы на адным з канцэртаў 26 студзеня.
Першую позву Іван атрымаў, як сведка на 30 студзеня, як раз у гэты ж дзень у Менску адбываўся ўстаноўчы сход Маладога Фронту. Але затым следчыя патэлефанавалі яму ізноў, прапанавалі сустрэцца.
Учора раніцай Іван выйшаў з дому, але начаваць не вярнуўся, маці вельмі спужалася, але на наступны дзень паехала ў ізалятар часовага ўтрымання, там ёй паведамілі, што сын знаходзіцца за кратамі пад следствам, абвінавачваецца ў злосным хуліганстве. Івану нават не ўдалося нікому патэлефанаваць.
Следства па гэтай справе вядзе
следчы Кандрацюк Дзмітрый Аляксандравіч (маб. тэл. +375 29 7637020).
Ён паведаміў маці, што нейкі Ваня пад час бойкі моцна збіў аднаго юнака. Іван Стасюк будзе знаходзіцца ў ізалятары да суботы.
“Апошнім часам Ваня ўладкаваўся на працу, а кожны вечар хадзіў на каратэ, рыхтаваўся да спаборніцтваў, таму я смела магу адкінуць гэтую думку, што мой сын быў на канцэрце,”- кажа маці Івана.
Нагадаем, што перад гэтым пракуратура Берасця вынесла двум берасцейскім маладафронтаўцам Міхасю Ільіну і Юліі Пашко пісьмовыя папярэджанні за ўдзел у дзейнасці несанкцыянаванай арганізацыі. Магчыма дадзены арышт звязаны з тым, што Іван Стасюк рыхтаваўся вылучыць сваю кандытатуру на мясцовых выбарах.
Юрка Бакур