Арганізатары фестывалю музыкі маладой Беларусі абвясцілі першага хэдлайнера сёлетняга «Басовішча». Новы праект Сяргея Міхалка зайграе на фестывалі.
«Маем Вам цудоўную навіну ў пятніцу з раніцы! Мары здзейсніліся! Летам, ва урочышчы Барык, спэцыяльна для Вас зайграе новы гурт Сяргея Міхалка (былога вакаліста гурта Ляпіс Трубецкой)… БРУТТА!», – паведамляе facebook-старонка Басовішча.
«Фестываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча» сёлета традыцыйна будзе праходзіць у мястэчку Гарадок у Польшчы непадалёк ад беларуска-польскай мяжы ў самай сярэдзіне лета 17–18 ліпеня.