Будзь актыўным

Актыўнічай на пазітыве з “Аазісам”!

Калі яшчэ некалькі год назад ініцыятыўным берасцейцам было складана рэалізаваць свае ідэі, то сёння перад такімі энтузіястамі адчыняюцца ўсе дзверы.

Так, гэтай вясной стартаваў маштабны праект “Будзь валанцёрам”. Ён быў арганізаваны агенцтвам рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч» і ўключыў у сябе шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю валанцёрства ў Берасці. Больш за 20 няўрадавых арганізацый прынялі ўдзел у праекце.

Адной з такіх стала моладзевая ініцыятыва “ААЗІС”. Яна імкнецца актывізаваць маладых берасцейцаў на вырашэнне ўласных праблем, а таксама праблем экалогіі і беларускай культуры. Акрамя таго “ААЗІС” вядомы як арганізатар першай медыя-школы ў горадзе.

65654654

Падрабязней пра дзейнасць арганізацыі распавядае яе кіраўнік — Ірына Мароз.

Афіцыйна арганізацыя-ініцыятыва з’явілася ў 2004 годзе. Па спецыфіцы сваёй яна з’яўляецца студэнцкай. Таму ўвесь час ідзе працэс перадачы розных паўнамоцтваў тым, хто яшчэ студэнт, хто ведае моладзевыя праблемы знутры. Можна сказаць, што такая ў нас ідэалогія.

— Як нарадзілася ідэя стварэння “ААЗІСА”?

— Былі ініцыятыўныя людзі, але падзецца ім не было куды. Хацелася рабіць штосьці не палітызаванае, невялічкія справы, якія канкрэтна могуць дапамагаць студэнтам. Першапачаткова, напрыклад, былі юрыдычныя кансультацыі для студэнтаў у неспакойныя 2005-2007-я гг. Вось на такіх асновах, больш для дапамогі ў канкрэтных справах, чым нейкай вялікай праектнай дзейнасці, была створана наша ініцыятыва. Толькі ў гэтым годзе мы ўжо афіцыйна зарэгістраваліся як культурна-асветніцкая ўстанова.

002

— Якія праекты ўжо ператвораны ў жыццё і што яшчэ чакае свайго часу?

— Былі агульныя праекты з “Дзедзічам” і “Наша Мова”. З таго, што цягнецца даўно найперш “Мова дзеткам”. Гэта адукацыйныя семінары і імпрэзы для дзяцей у садках і малодшых школьнікаў. Апошняе з таго што было — медыя-школа. У рамках кампаніі правялі шэсць акцый-ініцыятыў. Мы думаем, што яны дасягнулі тых мэтаў, якія перад імі ставіліся. Так, па-трошачку, будзем прыходзіць да нечага вялікага і карыснага.

Зараз мы перайшлі непасрэдна ад студэнцтва да гарадскога жыцця моладзі. Напрыклад, вырашылі, што ў наступным годзе арганізацыя зоймецца справамі размеркавання маладых спецыялістаў.

003

— Вы плануеце пашыраць сваю дзейнасць, напрыклад у рэгіёнах?

— Мы абядноўваем моладзь Берасця, але навучэнцы ВНУ гэта не заўсёды берасцейцы па паходжанні. Таму тыя, хто прыходзіць на нашы мерапрыемствы як валанцёры, могуць расказваць аб нас і ў сваіх рэгіёнах. Але мы не ставім за сабой нейкія вялізныя мэты. Хутчэй гэта невялічкія, але карысныя справы. Пакуль мы абмяжоўваемся толькі Берасцем.

Каго вы чакаеце ў якасці сваіх валанцёраў?

— Нам патрэбны людзі, якія могуць працаваць у інтэрнэце (напрыклад, весці суполку), дапамагаць у офісных працах, працаваць з маленькімі дзеткамі ў праекце “Мова дзеткам”.

— Як ідзе справа з фінансаваннем?

— Нас падтрымліваюць берасцейскія прадпрымальнікі. Гэта не праектная дзейнасць, а ахвяраванні грамадзян. Гэтых грошай хапае на арэнду і прыемныя прызы для ўдзельнікаў нашых акцый.

— Што можа даць сяброўства з “ААЗІС”?

— Мы зацікавім досведам, бо гэта адно з такіх укладанняў, якія будуць карысны ў будучыні амаль у кожнай справе. Таксама гэта проста сумеснае, цікавае і пазнавальнае баўленне часу. Калі хтосьці мае энергію, актыўнасць, але не ведае, дзе і як яе прымяніць, то гэта і будзе наш агульны ўнёсак у валанцёрскую скарбонку для пазітыўнай актыўнасці!

005

— Якой вы бачыце сваю арганізацыю ў будучым?

— Думаю што яна зменіцца моцна. “ААЗІС” усе роўна павінен будзе ахопліваць цікаўнасці гораду, яе моладзі як асноўнага актывіста. Хацелася каб было больш цэнтральнага актыву, не тры чалавека, як зараз. Было б выдатна мець свой сапраўдны офіс. Насамрэч, калі яна будзе існаваць у такіх умовах як зараз, то гэта будзе вельмі здорава!

Калі ты актыўны і пазітыўны, не звыклы заставацца ў цені грамадскага жыцця, гатовы дзяліцца сваімі ідэямі ці валодаеш пэўнымі праблемамі, тады далучайся да “ААЗІС”!

 

Фота: афіцыйная суполка “ААЗІС”ў VK

Даша Басалай

Пакінуць адказ