Польска-Амерыканскі Фонд Свабоды, Фонд «Барусія», Калегіум Усходняй Еўропы ім. Яна Новака-Езëраньскага, запрашаюць актыўных студэнтаў з Беларусі, Малдовы, Украіны і Расійскай Федэрацыі (Калінінградская, Наўгародская, Ленінградская вобласці і горад Санкт-Пецярбург) прыняць удзел у Праграме Study Tours to Poland (STP).
Да ўдзелу запрашаюцца паспяховыя студэнты ВНУ, якія актыўна ўдзельнічаюць у грамадскім жыцці і адпавядаюць наступным фармальным патрабаванням:
- Узрост 18 – 21 год (народжаныя 1 студзеня 1994 – 30 чэрвеня 1997);
- З’яўляюцца грамадзянамі Беларусі, Малдовы, Украіны і Расійскай Федэрацыі;
- Навучаюцца ў Беларусі, Малдове, Украіне і Расійскай Федэрацыі (у Калінінградскай, Наўгародскай, Ленінградскай абласцях і горадзе Санкт-Пецярбурзе);
- Маюць дзейсны замежны пашпарт (тэрмін дзеяння не можа быць карацейшы чым да 31 сакавіка 2016);
- Не прымалі раней удзелу ў Праграме Study Tours to Poland.
Візіты адбываюцца ў кастрычніку і лістападзе 2015 г. (дакладныя даты ўдзелу будуць паведамляцца прынятым удзельнікам індывідуальна).
Працягласць візіту – 12 дзён.
Заяўкі прымаюцца да 13 ліпеня.
Падрабязная інфармацыя на сайце www.studytours.pl