Грамадства

Праход у інэт-кафэ будзе па пашпартах

Як заявіў журналістам міністр сувязі і інфарматызацыі Беларусі Мікалай Панцялей, менавіта гэта прадугледжана ўказам прэзідэнта №60.

“Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №60, які набудзе моц з 1 ліпеня 2010 года, прадугледжвае ідэнтыфікацыю не абаненцкай прылады, а персаналій. Значыць, карыстальніку інтэрнэт-клуба прыйдзецца прад’явіць дакумент –  пашпарт”. Пры гэтым Н.Панцялей не растлумачыў, ці павінны ўладальнікі інтэрнэт-клубаў рэгістраваць карыстальнікаў і запісваць іх пашпартныя дадзеныя. Гаворка адразу зайшла пра кошт доступу да сеткі, якая сёння з’яўляецца самым хворым пытаннем.

Па словах Мікалая Панцялея, дамагчыся патаннення доступу ў інтэрнэт у Беларусі магчыма, калі павялічыць колькасць інтэрнэт-карыстальнікаў і скараціць колькасць зваротаў да інфармацыйных рэсурсаў, размешчаных на замежных пляцоўках.

“Нажаль, на сённяшні дзень мы адзначаем велізарную колькасць такіх паходаў “за мяжу”. Кошт іх значна вышэй, чым калі б гэтыя рэсурсы размяшчаліся на беларускіх хостынг-пляцоўках. Таму адна з нашых галоўных задач – нарошчванне беларускага кантэнту”, – адзначыў ён.

ej.by

Пераклад dzedzich.org

Пакінуць адказ