У мінулую суботу перад берасцейцамі выступілі беларускамоўныя групы Nizkiz і :B:N.
На новай музычнай пляцоўцы “ТТ Фантазiя” сабралася дастаткова шмат прыхільнікаў, што на мясцовых канцэртах сустракаецца не часта. Моцная музыка нікому не давала сядзець на месцы. Літаральна ўся заля пела тэксты :B:N і Nizkiz.
Аўтар: Кацярына Рамазанава