Адукацыя

Амбасада Францыі запрашае

Амбасада Францыі ў Рэспубліцы Беларусь запрашае на лекцыю французскай пісьменніцы і філосафа Мары Жыль “Ралан Барт: тэкст і жыццё”.

Сустрэча адбудзецца 31 кастрычніка а 18.00. Лакацыя – Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” (Мінск, праспект Незалежнасці, 37а).

“Сваімі тэарытычнымі працамі Барт накрэсліў магчымасць чытаць жыццё “як тэкст”. У гэтым пастулаце – выток яго ўласнага пісьма. Але “пісаць жыццё” не ёсць чымсьці само сабой зразумелым, гэта немажліва ў прынцыпе: дык як жа прымірыць гэтыя дзве разнастайныя сутнасці, фактычную і тэкстуальную? Ёсць жанр, які ўвасабляе гэтае памкненне ў самой сваёй назве: біяграфія. Пра гэта і шмат іншае распавядзе французская пісьменніца.

Запрашаюць усіх зацікаўленых і неабыякавых 🙂

Крыніца: adukacyja.info

Пакінуць адказ