“Гэтага крызісу ў нас пакуль няма, але ён пачнецца з наступнага года, калі мы ўсе правалімся па наборы студэнтаў. Гэта аб’ектыўна — проста выпускнікоў не будзе”.
Нагадаем, што з 1 верасня 2009 года беларускія школы, згодна з дэкрэтам прэзідэнта ад 17 ліпеня 2008 года “Аб асобных пытаннях агульнай сярэдняй адукацыі”, перайшла на 11-ці гадовае навучанне. Да гэтага навучанне было дванаццацігадовае. Такім чынам, сёлета атэстаты аб заканчэнні школы атрымаюць як тыя, хто вучыўся ў “дванаццацігодцы”, так і тыя, каму выпала “асіліць” школьную праграму за 11 гадоў. У наступным жа годзе наадварот чакаецца невялікая колькасць выпускнікоў школ.
Згодна са звесткамі Мінадукацыі, зараз у ВНУ навучаецца 430 тысяч студэнтаў.
Еўрарадыё.