Адукацыя

Эйфель чакае студэнтаў-замежнікаў

Міністэрства замежных спраў Францыі прапануе штогадовую стыпендыю Эйфеля для міжнародных студэнтаў.

Стыпендыя прызначана для атрымання магістарскай ступені альбо правядзення даследванняў у партнёрстве з замежнымі інстытутамі.

Патрабаванні да кандыдатаў:

  • любое грамадзянства, апроч французскага;
  • максімальны узрост: 30 гадоў – для магістрантаў, 35 – для PhD-даследчыкаў;
  • быць студэнтам аднаго з французскіх універсітэтаў;
  • не мець фінансавай падтрымкі іншых інстытуцый;
  • добрае валоданне мовай, адпаведнай курсу навучання;
  • студэнты, якія плануюць вучобу за мяжой, маюць перавагу перад тымі, хто ўжо жыве ў Францыі.

 

Працягласць навучання:

  • 12 або 24 месяцы – у магістратуры;
  • 10 месяцаў – для даследванняў.

Фінансавыя ўмовы

Стыпендыя для студэнтаў магістратуры складае 1 031 еўра, для PhD-даследчыкаў – 1 400 еўра. Акрамя гэтага, кампенсуюцца выдаткі на падарожжа дадому, медыцынскае страхаванне і культурныя актыўнасці.

Падаваць заяўку маюць права толькі французскія ВНУ.

Дэдлайн – 8 студзеня 2016 г.

Больш інфармацыі ТУТ.

Крыніца: adukacyja.info.

Пакінуць адказ