Медыя

У Берасці адкрылася выстава карыкатураў «Сатырыкон»

Выстава найлепшых працаў з калекцыі міжнароднага конкурсу карыкатур і гумарыстычнай графікі «Satyrykon» адкрылася ў выставачнай зале гатэля «Эрмітаж».

satyrykon-2-750x400[1]

Працы прыехалі ў Беларусь упершыню, — адзначыў адзін з галоўных арганізатараў мерапрыемства з польскага боку, Гжэгаж Шчэпанэк:

— Выстава вандруе па усё Еўропе і Беларусь — адна з еўрапейскіх краінаў, якую мы наведваем. Мы хочам паказаць гэтую выставу у розных формах: часам гэта рэтраспектыва, часам, як у Беларусі, гэта прэзентацыя сёлетняга конкурсу. І мы такім чынам хочам рэкламаваць і «Сатырыкон» і наш горад — Легніцу.

У час прэзентацыі выставы «Satyrykon» таксама адбылася дыскусія пра месца сучаснага мастацтва і карыкатуры ў грамадстве і абмеркаванне ўмоваў удзелу беларусаў у конкурсе.

budzma.by

Пакінуць адказ