28 лістапада ў 17:00 Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” запрашае ўсіх на свой Дзень народзінаў! На якім вы даведаецеся ўсё пра арганізацыю і праекты якімі зараз праводзіць гэта моладзевая арганізацыя.
Агенцтва рэгіянальнага развіцця «Дзедзіч» існуе ўжо 16 год, і дзень адчыненых дзвярэй ладзіцца ўсяго толькі другі раз – і гэты дзень дакладна не павінен прайсці міма вас, актыўных і неабыякавых маладых берасцейцаў!
Прыходзьце 28 лістапада на офіс Дзедзіча, і мы адкажам на ўсе вашы пытанні – сціплыя і не 🙂
Сустрэча адбудзецца 28 лістапада, а 17 гадзіне на офісе «Дзедзіча» па адрасе: вул. Маякоўскага 46/1.
У межах дня адчыненых дзвярэй адбудзецца:
– прэзентацыя дзейнасці па тэматычных блоках (праекты Наша мова і Ёсць размова, О! Болонь і кампанія За Вела-Брэст),
– прэзентацыя фота і відэа звязаных з дзейнасцю Дзедзіча,
– адказы на пытанні,
– запіс у сябры і валанцёры «Дзедзіча»,
– падарункі і прызы за лепшыя пытанні,
– гарбата і кексы.
БОНУС! Выступ беларускага гурта RAHIS у 19:00
Сябры «Дзедзіча» распавядуць пра тое, чым займаецца арганізацыя ў апошнія гады і, канешне, пра планы на будучыню – пра тое, дзе менавіта вы можаце прыняць удзел (ці нават арганізаваць): культурныя імпрэзы, сацыяльныя, грамадскія, экалагічныя акцыі, міжнародныя моладзевыя абмены і нават журналістыка.
Запрашаем усіх!