Эрасмус Мундус – Models and Methods of Quantitative Economics – прапануе стыпендыі для бакалаўраў з выдатнымі поспехамі.
QEM – гэта паўнавартасная ‘joint full-time’ праграма для паспяховых студэнтаў, якія спецыялізуюцца ў розных сферах.
Праграма падтрымлiваецца кансоцыюмам чатырох унiверсiтэтаў:
- Universitė Paris 1 Panthėon-Sarbonne;
- Universitat Automoma de Barcelona;
- IMW – Institute of Mathematical Economics of Universität Bielefeld;
- Universita Ca’ Foscari Venezia.
Адпаведна краіны навучання – Францыя, Гiшпанiя, Германiя, Iталiя.
Патрабаваннi для кандыдатаў
Высокія адзнакі дыплому бакалаўра, а таксама яго прызнанне (180 ECTS) – асноўныя патрабаваннi для падачы заяўкi. Любыя iншыя квалiфiкацыi – iншая ступень бакалаўра, магiстарская ступень i iнш. – павiнны быць пазначаны ў заяўцы.
У iдэальным выпадку, на першай ступенi кандыдаты павiнны вывучаць матэматыку, прыкладную матэматыку, колькасную эканомiку альбо фiнансы. Таксама вiтаюцца i кандыдаты з iншымi прадметамi i напрамкамi.
Магiстарская праграма прадугледжвае ангельскую мову як асноўную мову навучання. У сувязi з гэтым патрабуецца сертыфiкат валодання ангельскай мовай (Certificate of Proficiancy in English), найлепш TOEFL.
Падача заяўкi:
- зарэгiстравацца на анлайн-платформе;
- запампаваць неабходныя дакументы (CV, матывацыйны лiст, падцверджанне нацыянальнасцi, сертыфiкаваны пераклад адзнак, сертыфiкаваная копiя бакалаўрскага пасведчання, сертыфiкат валодання ангельскай мовай, два рэкамендацыйныя лiсты).
Дадатковую iнфармацыю можна знайсці ў крыніцы ці па спасылцы. Дэдлайн: 07.02.2016