Многія маладыя еўрапейскія лідэры дзейнічаюць у моладзевых арганізацыях, накіраваных на паляпшэнне нашага грамадства. Але як можна вырашыць гэтую складаную задачу?
Першы Еўрапейскі саміт міру арганізаваны ў рамках мірнай рэвалюцыі. Гэта бясплатны анлайн-праект, накіраваны на самаразвіццё, развіццё культуры міру праз практыку ўважлівасці і медытацыі. Мерапрыемства адбудзецца 4-7.04.2016 у Будапешце (Венгрыя).
Мэта саміта — даць унікальную магчымасць членам моладзевых арганізацый з Еўропы аб’яднацца і даведацца, як быць уважлівымі і свядомымі ў прафесійных і асабістых узроўнях, адкрыць для сябе свой унутраны патэнцыял, таленты і здольнасці.
Умовы ўдзелу:
- узрост ад 18 да 35;
- быць сябрам моладзевай арганізацыі;
- магчымасць гаварыць і разумець ангельскую мову;
- быць прадстаўніком адной з краін-членаў ЕС ці Беларусі, Украіны, Малдовы, Расіі, Босніі і Герцагавіны, Ісландыі, Косава, Ліхтэнштэйна, Македоніі, Манака, Чарнагорыі, Нарвегіі, Сан-Марына, Сербіі, Швейцарыі.
Удзельнікі самастойна аплочваюць транспартныя і візавыя квыдаткі (можа быць зроблена выключэнне у залежнасці ад канкрэтнай сітуацыі). Пражыванне і харчаванне будзе каштаваць €50.
Запоўніць заяўку на удзел і пачытаць падрабязней можна ў крыніцы (на ангельскай). Дэдлайн: 15.01.2016.