Медыя

Дапаможам Ferris Wheel запісаць беларускамоўны альбом!

Група Ferris Wheel грае панк-рок і збірае грошы на выпуск беларускамоўнага альбома з тэкстамі Купалы і Багдановіча.

Мы гурт Ferris Wheel Горад – Герой Мінск. Граем у стылях панк -рок і ска – панк. За год працы мы знайшлі сваё гучанне, напрацавалі матэрыял і можам з упэўненасцю сказаць – Мы гатовыя зрабіць гэта! Мы гатовыя запісаць свой дэбютны альбом! У дэбютным альбоме пад назвай “Выбар” будуць песні на нашай з вамі роднай беларускай мове на словы такіх зуброў беларускага слова, як Янка Купала і Максім Багдановіч, і многіх іншых пісьменнікаў .

Ferris Wheel  Вконтакте

Дапамагчы можна тут talaka.by

Пакінуць адказ