Адукацыя

Урад Чэхіі прапануе стыпендыі для беларусаў

Амбасада Чэшскай Рэспублікі ў Беларусі адкрывае пяць стыпендый на навучанне ва ўніверсітэтах Чэхіі.

orig17959411355daf01613213pogoda-v-prage-osen_yu1[1]

Каб атрымаць наступную падтрымку

  • 4 стыпендыі для вучобы па праграме бакалаўраў на чэшскай мове. Праграма прызначана для выпускнікоў сярэдніх школ і прадугледжвае год наведвання курсаў для вывучэння чэшскай мовы. Пасля чаго стыпендыяты здадуць уступныя іспыты па спецыяльнасцях “сацыяльныя навукі”, “прыродазнаўчыя навукі”, “сельская гаспадарка”.  Кандыдаты абіраюць дзяржаўнае вну, якое іх цікавіць, і вучэбную праграму ў межах спецыяльнасці самастойна;
  • 1 стыпендыю для вучобу па праграме магістраў (для студэнтаў, які здалі іспыты на ступень бакалаўра) і для навучання ў аспірантуры на ангельскай мове па накірунках “эканоміка“, “сельская гаспадарка“, “інфарматыка“, “навакольнае асяроддзе“, “энергетыка

кандыдаты на атрыманне стыпендыі мусяць зарэгістравацца да 30 верасня на сайце. Калі ўзнікнуць праблемы/пытанні тэхнічнага характару, звяртайцеся на адрас [email protected].

Адпаведныя інтарэсам вучэбныя праграмы і спіс універсітэтаў можна знайсці ў гэтым дакуменце.

Навучанне па стыпендыі стартуе 1 верасня 2016 года. На гэты момант кандыдаты мусяць сягнуць мяжы паўналецця (18 гадоў).

Больш падрабязнасцей можна знайсці тут (на ангельскай) і тут (на рускай мове).

adukacyja.info

Пакінуць адказ