Адукацыя

Бельгія запрашае на асамблею

28-30 лістапада 2016 года ў Брусэлі пройдзе Восьмая штогадовая асамблея Форуму грамадзянскай супольнасці Ўсходняга партнёрства.

Штогадовая асамблея з’яўляецца вышэйшым органам прыняцця рашэнняў Форуму і служыць платформай для абмеркавання дасягненняў Форуму і Ўсходняга партнёрства ў цэлым, а таксама ўнёску грамадзянскай супольнасці ў працэс рэформаў у рэгіёне.

Да ўдзелу запрашаюцца НДА, аналітычныя цэнтры, некамэрцыйныя арганізацыі, прафсаюзы, арганізацыі працадаўцы, прафесійныя асацыяцыі, гандлёвыя палаты, бізнэс-асацыяцыі ды іншыя суб’екты грамадзянскай супольнасьці з рэгіёну УП, а таксама з краінаў-сябраў Еўразвязу і міжнародных арганізацыяў.

Асабліва рэкамэндуецца падаваць заяўкі арганізацыям грамадзянскай супольнасці, якія займаюцца пытаннямі правоў жанчынаў. Астатнім арганізацыям прапануецца дэлегаваць жанчынаў у якасці сваіх прадстаўнікоў на штогадовую асамблею Форуму.

Кожная арганізацыя мае права падаць заяўку ў якасці ўдзельніка або назіральніка Еўразвязу або УП, у залежнасці ад свайго геаграфічнага месцазнаходжання.

Каб прыняць удзел, неабходна запоўніць форму заяўку на ангельскай або расейскай мове.

Толькі адзін прадстаўнік ад арганізацыі можа падаць заяўку.

Фінансавыя ўмовы

Транспартныя выдаткі арганізацыяў, абраных для штогадовай асамблеі ў якасці ўдзельнікаў, будуць кампенсаваныя.

Дэдлайн –  20 красавіка 2016 г.

З дадатковымі пытаннямі звяртайцеся на электронны адрас [email protected]. Больш інфармацыі – па спасылцы.

Крыніца: adukacyja.info

Пакінуць адказ