Адукацыя

Дракула чакае студэнтаў-замежнікаў

Румынскі ўрад прапануе 85 стыпендый на бакалаўрскае і паслядыпломнае навучанне ў Румыніі.

Прыярытэт будзе аддадзены кандыдатам, якія падаюць заяўку на:

  • палітычныя і адміністрацыйныя навукі;
  • педагагічныя даследванні;
  • румынскую культуру і цывілізацыю;
  • журналістыку;
  • тэхнічныя, нафтагазавыя, сельскагаспадарчыя даследванні;
  • музыку;
  • мастацтвы.

Стыпендыя падтрымлівае студэнтаў розных ступеняў навучання:

  • на першай: прадугледжана для выпускнікоў сярэдніх школ, а таксама для кандыдатаў, якія жадаюць працягнуць навучанне ў Румыніі. Працягласць ступені – ад 3 да 6 гадоў ў залежнасці ад канкрэтных патрабаванняў абранага факультэта. Ступень сканчаецца выпускным іспытам (licenta).
  • на другой (магістратура): прадугледжана для выпускнікоў універсітэтаў/даследчыкаў; працягласць – 1,5-2 гады, сканчаецца дысертацыяй.
  • на трэцяй (дактарантура): прадугледжана для выпускнікоў універсітэтаў (магістратуры); доўжыцца 3-4 гады ў адпаведнасці з патрабаваннямі абранага факультэта і сканчаецца доктарскай дысертацыяй.

Каб прасоўваць румынскую мову і культуру, Міністэрства нацыянальнай адукацыі вырашыла, што стыпендыяты павінны навучацца толькі на румынскай мове. Кандыдатам, якія не валодаюць румынская мовай, прапаноўваецца адзін дадатковы падрыхтоўчы год для вывучання мовы. Студэнты, якія ўжо валодаюць румынскай мовай, павінны здаць моўны іспыт, арганізаваны кампетэнтнай вышэйшай навучальнай установай.

Патрабаванні да кандыдатаў

Стыпендыі адкрыты для грамадзян краін, якія не ўваходзяць у склад ЕЗ. Прыярытэт аддаецца грамадзянам краін-нечленаў ЕЗ, з якімі Румынія не мае пагадненняў аб культурным і адукацыйным супрацоўніцтве.

Фінансавыя ўмовы 

Стыпендыя забяспечвае бесплатная навучанне і жыллё, а таксама выдаткоўвае штомесяц невялікую фінансавую падтрымку: 65 еўра для студэнтаў першай ступені, 75 еўра для студэнтаў другой ступені і 85 еўра для студэнтаў трэцяй ступені. Праграма не пакрывае выдаткі на харчаванне, міжнародны і мясцовы транспарт. Кандыдаты мусяць быць гатовымі да пэўных дадатковых выдаткаў.

Як падацца

Для атрымання усёй неабходнай інфармацыі наконт стыпендый (умовы, дакументы, каляндар рэгістрацыі) і падачы заяўкі кандыдаты павінны звярнуцца непасрэдна да:

  • румынскай дыпламатычнай міссіі, акрэдытаванай у краіне паходжання ці жыхарства кандыдата;
  • дыпламатычнай міссіі краіны паходжання кандыдата, акрэдытаванай ў Бухарэсце.

Заяўка павінна ўтрымліваць дакументы на ангельскай ці франускай мове. Дэдлайн на падачу заяўкі вызначаецца кожнай дыпламатычный місіяй. Кандыдат мусіць даведацца ў дыпламатычнай міссіі пра каляндар рэгістрацыі самастойна. Замежныя дыпламатычныя місіі, акрэдытаваныя ў Бухарэсце, павінны даслаць неабходныя дакументы не пазней за 15 сакавіка 2016 года.

Крыніца: аdukacyja.info

Пакінуць адказ