Запрашаем грамадзка актыўных людзей з усёй Беларусі, лідэраў, якія імкнуцца да стварэньня каманды альбо грамадзкай ініцыятывы, да ўдзелу ў майстар-клясе “Як стварыць пасьпяховую грамадзкую арганізацыю”.
У часе мерапрыемства ўдзельнікі даведаюцца, як выглядае грамадзкі сэктар у Беларусі, што такое няўрадавая арганізацыя (НДА), якая роля НДА у разьвіцьці мясцовай супольнасьці, а таксама пра фінансаваньне НДА і здабыцьцё сродкаў на дзейнасьць.
Дасьведчаныя трэнэры засяродзяцца на відах НДА, прыкладах пасьпяховых арганізацыяў, распавядуць пра кааліцыі і супрацу НДА, а таксама пра два спосабы пабудовы пасьпяховай арганізацыі, фармаваньне каманды, працу ў камандзе, плянаваньне бачаньня і дзейнасьці, пастаноўку мэтаў і мэтавыя групы.
Аплікуйце на майстар-клясу і вы даведаецеся аб магчымасьцях рэгістрацыі няўрадавай арганізацыі ў Беларусі і за мяжой, артыкуле КК 193.1-1, а таксама куды зьвярнуцца па кансультацыю адносна НДА.
Мерапрыемства адбудзецца ў чацьвер 28 красавіка 2016 году (з 11.00 да 19.00) у Менску.
Каб прыняць удзел, неабходна запоўніць анлайн анкету-заяўку.
Колькасьць месцаў абмежаваная. Перавага будзе адданая грамадзкім актывістам з рэгіёнаў. Адабраным удзельнікам паведамяць пра месца правядзеньня праз электронную пошту.
Апошні тэрмін падачы заявак: 17 красавіка 2016 г. да 24.00.
Дадатковыя пытаньні задавайце праз эл. адрас: [email protected]