Медыя

Кроў і порна: На Канскім фэстывалі пакажуць два фільмы беларусаў

11 траўня ў францускіх Канах пачнецца адзін з самых прэстыжных кінафэстываляў сьвету.

Кароткамэтражная стужка беларускага рэжысёра Мітрыя Сямёнава-Алейнікава трапіла на Канскі кінафэстываль у сэкцыю Short Film Corner.

Фільм «Адной крыві» («The same blood») ужо пасьпеў атрымаць галоўны прыз Венскага кінафэстывалю Lets CEE, прыз за найлепшы сцэнар фэстывалю Real Teal Film Festival у ЗША, найлепшы дэбют румынскага фэстывалю Alternative, а таксама галоўны прыз і прыз глядацкіх сымпатыяў фэстывалю Bulbamovie.

На фэстывалі таксама пакажуць фільм беларускі Ксеніі Ёрш «Love in Porn» пра людзей, якія працуюць у порнаіндустрыі.

svaboda.org

 

Пакінуць адказ