Даўно гурт Sciana не радаваў сваіх прыхільнікаў паўнавартасным альбомам – папярэдні лонг-плэй “Рыфмы лёсаў”з’явіўся ў 2002-м годзе.
З таго часу асобныя трэкі гурта бралі ўдзел у розных складанках (у тым ліку на кружэлцы “Генералы айчыннага року” і “Віза NRM”), выдавалася складанка “Basowiszcza 2005” адмыслова для гэтага фэсту. І вось прыспеў час новага альбому.
Запісваўся альбом даволі доўга – паўгады. Цікава адзначыць, што ў якасці гукарэжысёраў пад час запісу выступалі самі музыкі – гітарыст і ўдарнік. Звядзеньне і мастэрынг зрабіў Ілья “Trikil”, вядомы таксама як фронтмэн берасцейскага гурта “D_Tails”.
У такім варыянце музыкі працавалі ўпершыню, таму саунд кружэлкі адрозніваецца ад папярэдніх прац гурта. Нязменнымі засталіся фірмовыя “фішкі” каманды – спалучэнне жорсткага гітарнага драйву і мелодыкі саксафону, а таксама эмацыйнасць і экспрэсіўнасць выканання. У якасці спецыяльнага госця выступіла вакалістка мінскага гурта “Unia” Дар’я Трубіна – яе бэк-вакал можна пачуць на трэку “Ніколі болей”.
Трэк ліст альбому “Кропка вяртання”
Кім я быў
Кропка
2 000 000
Слёзы пад дажджом
Мяне не існуе
Сірэны Тытану
Пра каханне
Ніколі болей
Адам
Працяг будзе…
Склад гурта Sciana
Павел Прохараў – гітара, вакал
Андрэй Клімус – бас-гітара, тэксты
Яўгеній Лук’янчык – саксафон-альт
Аляксей Кузняцоў – барабаны
Прэсавая служба гурта