Гісторыя

Цікавосткі з сэрдца Палесся

Падарожжа па Берасцейскай зямлі. Маршрут наш пралягаў па наступных пунктах: Брэст -Бездзеж – Варацэвічы – Пінск-Брэст.


Тур пачаўся з наведвання Музея народнай творчасці “Бездежский фартушок”, ён расказвае сваім наведвальнікам пра ткацтва і вышыўку мясцовых масцярыц, а таксама рукадзельніц з вёсак, якія прымыкаюць да Бездежа. Экспазіцыя музея размешчана ў 6 залах. Жамчужынай калекцыі з’яўляюцца 246 вышытых фартушкоў. Калекцыі цікавыя тым, што таямніцы вышыўкі і ткацтва перадаваліся з пакалення ў пакаленне, захоўвая пры гэтым сваю унікальнасць.

Акрамя пашырэнне нашых ведаў у галіне беларускага быту, мы самі паспрабавалі сябе у ролі ткачых, апранулі беларускія касцюмы, а дзяўчынкі прымералі вясельны галаўны убор – паву, якая па словах экскурсавода садзейнічае паспяховаму шлюбу (пасля гэтых слоў жадаючых памераць яе стала болей). Добрым заканчэннем нашай экскурсіі стала падорожжа на брычцы. Нам было смешна і весела, мы нават кпілі над тым, што пакуль даедзеш на такой брычцы да вяселля ужо і перадумаць жаніцца можаш. Мясцовая жыхарка, якая ехала за намі, казала, што такая брычка была не ва усіх і ў тую пару лічылася як сучасны лімузін.У цэлым экскурсія спадабалася сваёй няспешнасцю, прастатою і канешне багаццем нацыянальнага каларыту.

Працягвалі мы сваё падарожжа ў Варацэвічах – Радзіме вядомага мастака, паэта, кампазітара – Напалеона Орды. Тэрыторыя ўключае у сябе Музей Напалеона Орды (які сказаць дарэчы пабудаваны на сродкі еўрасаюзу) і карцінную галерэю. Мы вырашылі не наведваць галерэю, таму направіліся адразу у музей. На самым пачатку ён сустракае нас такімі цудоўнымі словамі Напалеона Орды «Хто хоць жменяй землю носiць, той уздзвiгне гору». Музей займае невялікую тэрыторыю і нажаль мае малы запас эскапанатаў, якія да таго ж вельмі аднатыпныя. Але самое месца мае добры турыстычны патэнцыял і працаўнікі музею прыкладаюць усе сілы дзеля павышэння папулярнасці гэтай выдатнай мясціны.

Апошнім пунктам быў горад – Пінск. Горад прыгожы, асабліва прываблівае погляд рака Піна, на якую немагчыма не звярнуць ўвагу. Не менш цікавым было падорожжа пешшу па вуліцы Леніна. Такія вуліцы падобны на еўрапеўскі манер, яны вабяць сваёй няспешнасцю і спакоем. Калі ідзеш па такой вуліцы, то абавязкова звяртаеш увагу на людзей навакол, любуешся хараством і проста марыш пра нешта сваё. Канешне экскурсія уключала у сябе наведванне калегіума іезутаў, манстыр францысканцаў і палац Бутрымовічаў..

Але не ведаю як вы, а я звяртаю ўвагу не столькі на матэрыяльныя помнікі (хоць гэта і з’яўляецца даволі цікавым), колькі на саму атмасферу, на людзей, якія жывуць там, на іх паводзіны, на іх настрой, таму што людзі як ніхто іншыя адчуваюць на сабе увесь уплыў мінулага і сучаснага, яны адлюстроўваць характар самога месца, яго каларыт.

Марыя Чырык

Пакінуць адказ