Гісторыя

Як насіць беларускі народны строй

Любое адзенне трэба ўмець насіць, гэта тычыцца і беларускага народнага строя. Існуюць пэўныя правілы, якія ў вясковай культуры асабліва не агучваюцца, але якія варта ўлічваць, калі вы хочаце быць апранутымі ў адпаведнасці з нашай традыцыяй.

МУЖЧЫНЫ

1. Кашулю трэба абавязкова падпярэзваць паясом.

M_12. Паяс павінен быць пад жыватом. Не над жыватом, ні ўпоперак жывата, а менавіта пад жыватом.

M_23. Канцы паяса павінны звісаць прыкладна аднолькава па даўжыні і не мусяць цягнуцца па зямлі.

M_3

4. Кашулю носяць зашпіленай (і на шыі, і на руках). Расшпільваюць яе толькі падчас цяжкой фізічнай працы і моцнай спёкі.

M_4
5. Заўжды носяць толькі адзін паяс або рэмень.

6. Не варта апранаць кашулю на швэдар і г.д. Калі прыходзіцца штосьці апрануць пад кашулю, каб не змерзнуць, то можна пашукаць прынамсі менш заўважнае адзенне. Абутак таксама мусіць пасаваць да строя.

M_5

ЖАНЧЫНЫ

1. Жаночую кашулю носяць зашпіленай. Тое ж правіла, што і з мужчынскімі кашулямі.

W_1
2. Спадніца мусіць добра сядзець на таліі.

W_2
3. Спадніца, фартух і паяс прыстройваюцца на таліі “у адну лінію”.

W_3

 

4. Спадніца заўжды даўжэйшая за фартух , хаця б на некалькі сантыметраў.

W_4
5. Канцы паяса не павінны быць даўжэйшымі за спадніцу, цягнуцца па зямлі.

W_5
6. Не апранайце традыцыйны строй на нагавіцы, швэдар і г.д.

W_6
7. Так носяць хустку толькі тады, калі займаюцца працай (у полі, у лесе, у агародзе і да т.п.), каб твар не абгарэў.

W_7
8. Завязваць пацеркі на вузел – сучасная мода, традыцыйна так пацеркі не насілі. Калі даўгія пацеркі ўвесь час спаўзаюць, можна звязаць іх стужачкай ззаду.

W_8
9. Абутак мусіць пасаваць да строя. Варта падбіраць абутак з закрытымі пальцамі, на невялікім абцасе.

W_9

У канцы варта дадаць, што мужчынскі ці жаночы строй лічыцца поўным тады, калі ён уключае ў сябе галаўны ўбор.

set.ethno.by

Пакінуць адказ