Цэнтр прававой трансфармацыі і Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацыяў запрашаюць на сэмінар “Рэгістрацыя і фінансаваньне некамэрцыйных арганізацыяў: прававое рэгуляваньне“, які адбудзецца ў Берасьці 17 верасьня (субота).
Да ўдзелу запрашаюцца прадстаўнікі некамерцыйных арганізацыяў ды ініцыятываў з Берасьця і Берасьцейскай вобласьці.
Сэмінар складаецца з двух блокаў, на першы з якіх мы запрашаем прадстаўнікоў незарэгістраваных ініцыятыў, на другі – прадстаўнікоў як незарэгістраваных ініцыятыў, так і зарэгістраваных арганізацый. Удзельнікі могуць прыняць удзел у адным ці ў абодвух блоках.
У першым тэматычным блоку сэмінара будуць разгледжаныя асноўныя арганізацыйна-прававыя формы некамэрцыйных арганізацыяў ды іх адрозьненьні ў прававым статусе і парадку рэгістрацыі згодна з актуальным заканадаўствам. Удзельнікам будзе прадстаўленая інфармацыя адносна парадку ды практыкі рэгістрацыі грамадзкіх аб’яднаньняў, установаў і фондаў, а таксама дадзеныя індывідуальныя кансультацыі ды парады па падрыхтоўцы рэгістрацыйных дакумэнтаў. Удзельнікі сэмінару будуць мець магчымасьць у далейшым скарыстацца кансультацыямі па падрыхтоўцы дакумэнтаў для дзяржаўнай рэгістрацыі НКА.
У другім тэматычным блоку сэмінара будуць разгледжаныя пытаньні прававога рэгуляваньня фінансавых паступленьняў для розных формаў некакмэрцыйных арганізацыяў, у тым ліку: віды фінансавых паступленьняў паводле заканадаўства; прадпрымальніцкая дзейнасьць НКА; афармленьне ахвяраваньняў ад грамадзянаў; бязвыплатная (спонсарская) дапамога ад беларускіх юрыдычных асобаў; атрыманьне замежнага фінансаваньня. Асобная ўвага будзе нададзеная зьменам у прававое рэгуляваньне замежнай бязвыплатнай дапамогі, якія былі ўстаноўленыя Дэкрэтам № 5 “Аб замежнай бязвыплатнай дапамозе”, што набыў моц у сакавіку гэтага года.
Напрыканцы сэмінару ўдзельнікі атрымаюць магчымасьць індывідуальных кансультацыяў па канкрэтных пытаньнях, зьвязаных са стварэньнем новых некамерцыйных арганізацыяў альбо з прававым забесьпячэньнем фінансаваньня ўжо створаных арганізацыяў.
Удзельнікі сэмінару-кансультацыі атрымаюць асобнік трэцяга выданьня кнігі дырэктаркі Цэнтра прававой трансфармацыі Вольгі Смалянка “Создание некоммерческих организаций в Беларуси: правовые аспекты”, а таксама матэрыялы па прававых аспэктах фінансаванй дзейнасьці некамэрцыйных арганізацыяў.
Арганізатары сэмінару будуць радыя вітаць на мерапрыемстве ня больш за аднаго прадстаўніка ад адной арганізацыі. У выпадку, калі колькасьць заявак будзе большая за колькасьць месцаў на семінары, перавага будзе нададзеная ўдзельнікам, заяўкі якіх дэманструюць найбольшую зацікаўленасьць у тэме сэмінару.
Сэмінар-кансультацыя адбудзецца 17 верасьня ў Берасьці, пачатак аб 11:00, працягласьць да сямі гадзінаў. Пра месца правядзеньня і падрабязную праграму працы будзе паведамлена ўдзельнікам сэмінара дадаткова.
Каб падаць заяўку на ўдзел у сэмінары, трэба запоўніць электронную анкету ўдзельніка, якая знаходзіцца па спасылцы: http://bit.ly/2cx7qJW
Апошні тэрмін падачы заявак на ўдзел у сэмінары: 14 верасьня, 12:00.
Пацьверджаньне ўдзелу будзе дасланае ўдзельнікам мерапрыемства не пазьней за наступны дзень, 15 верасьня.
lawtrend.org