Экалогія

Навучымся выкарыстоўваць паперу рацыянальна! 27 кастрычніка – Міжнародны дзень без паперы.

Таварыства “Зялёная сетка” заклікае берасцейцаў адзначыць Міжнародны дзень без паперы акцыяй па абмене  макулатуры на цікавыя кнігі.

 

«Навучымся выкарыстоўваць паперу рацыянальна!» – Такі асноўны дэвіз Міжнароднага дня без паперы, які традыцыйна праходзіць кожны чацвёрты чацвер кастрычніка. У гэты дзень людзі па ўсім свеце аб’ядноўваюцца для таго, каб падзяліцца асабістым вопытам скарачэння нерацыянальнага расходу паперы і правесці акцыі падтрымкі.

Спіс мерапрыемстваў прысвечаных Міжнароднаму дню без паперы ў Берасці: 

  • 24-26 кастрычніка – абмен макулатуры на купоны для ўдзелу ў кніжным аўкцыёне.
  • 27 кастрычніка – кніжны аўкцыён (абмен атрыманых купонаў на цікавыя кнігі); прагляд і абмеркаванне фільма па кніжнай тэматыцы.
  • 29 кастрычніка – абмен кнігамі ўсляпую.

Каб даведацца падрабязную праграму сачце ў групе paperfreeday_brest.

Пакінуць адказ