Замежжа

Тысяча еўра за малюнак

Менавіта столькі атрымае аўтар лепшага дзіцячага малюнка пра раўнапраўе палоў. Гэты конкурс міжнародны, яго праводзіць Еўракамісія. Мерапрыемства павінна павялічыць досвед (не толькі дзяцей, але таксама – іх бацькоў) у пытаннях прававой асветы. Прыняць удзел могуць усе юныя мастакі Еўропы (за выключэннем краін ЕС), Азіі, Афрыкі, Лацінскай Амерыкі, Карыбскага і Ціхаакіянскага рэгіёнаў, Міжземнамор’я і Блізкага Ўсходу). Творцам павінна быць ад 8 да 10 гадоў.

Галоўная тэма для творчых бітваў сфармулявана прыкладна так “Жылі-былі дзяўчынка і хлопчык, і яны жадалі разам зрабіць свет лепшым?”. Пры гэтым дзіцячыя шэдэўры павінны ярка адлюстроўваць тэму раўнапраўя мужчын і жанчын. Працы будуць прымаць да 14 траўня гэтага года. А імёны пераможцаў стануць вядомыя бліжэй да пачатку ліпеня. Дарэчы, іх будзе 14, па колькасці рэгіёнаў свету. Кожны атрымае 1000 еўра.

bug.by

Пераклад dzedzich.org

Пакінуць адказ