Усіх, хто цікавіцца сучаснай і класічнай літаратурай, хто сам спрабуе пісаць літаратурныя творы, ДЗЕДЗІЧ запрашае на літаратурную вечарыну.
На сустрэчы мы будзем размаўляць пра паэзію, разгадваць сакрэты паэтычнай кухні, чытаць творы класікаў і выносіць на суд плады уласнай творчасці.
Ад удзельнікаў патрабуецца падрыхтаваць прэзентацыю свайго верша ці празаічнага твора, а таксама любімага верша прафесійнага паэта.
10 лепшых твораў юных паэтаў патрапяць на старонкі газеты ДЗЕДЗІЧ.
За даведкамі звяртацца па тэлефону: +375 29 208 79 33