25 і 26 сакавіка ў Брэсцкім тэхнічным універсітэце прайшлі майстар-класы па вогненым шоў і сярэднявечных танцах. Удзельнікамі мерапрыемства сталі студэнты, якія зацікаўлены беларускай культурай і яе гісторыяй, а таксама брэсцкія клубы ”Сярэднявечная паляна” і ”Берасцейскі замак”. Ініцыятар майстар-класа – дырэктар менскага вольнага тэатра ”Дыгрыза” Аляксей Бурносенка.
– Падобныя майстар-класы праводзяцца ўжо некалькі гадоў, – распавёў А. Бурносенка, – бо ёсць шмат людзей, каму гэта цікава. Галоўным чынам гэта лікбез – гэта значыць майстар-класы высокага ўзроўня, якія дапамагаюць прафесіяналам закрываць белыя дзюры ў сваіх ведах, аднак варта адзначыць таксама, што падобны матэрыял будзе карысны і цікавы любому слухачу. Ды і матэрыял вельмі рэдкі – яго нават у інтэрнэце цяпер не знайсці. У нас склалася цэлая традыцыя. Усё на добрай волі. Нажаль, у нас няма спонсараў ці хоць бы дзяржаўнай падтрымкі – нават праезд аплачваем самі.
Майстар-класы былі праведзены ў Гродна, Гомелі і Менску, а зараз і ў Брэсце.
Если пишите на реф.бел.языке от 1933 года, то пишите Минск, если на тарашкевице, то пишите всё по Браниславу, а не только МЕНСК