Моладзь

Конкурс відэа ад YouTube

Міжнародны фестываль рэкламыКанскія львыі відэапартал YouTube абвяшчаюць конкурс відэаролікаў YouTube-Cannes Young Lions. 14 траўня на канале конкурсу будзе абвешчаны брыф для стварэння хвіліннага роліку.

З гэтага моманту ў канкурсантаў будзе 48 гадзін для таго, каб зняць відэа на зададзеную тэму. 16 траўня прыём конкурсных працаў будзе закрыты. Пасля гэтага ўдзельнікі будуць мець тыдзень на тое, каб набраць як мага большую колькасць праглядаў свайго відэа-роліку. Прафэсійнае журы выбярэ пераможцу, зыходзячы з якасці выканання роліку, ідэі ды колькасці праглядаў.

Удзельнічаць у конкурсе маюць права маладыя людзі ва ўзросце 18-28 год. Пераможцы будуць абвешчаныя 1 чэрвеня. Яны атрымаюць галоўны прыз – цалкам аплочаную паездку на фэстываль рэкламы “Канскія львы”, які пройдзе 20-26 чэрвеня. Апроч таго, пераможцы будуць мець права ўдзелу ў конкурсе Young Lions Film Competition.

elekcyi.org

Пакінуць адказ