З 5 траўня дабрачынная тэлефонная лінія збірае ахвяраванні Гарадзенскаму дому дзіцяці. На сённяшні дзень у Беларусі больш 1200 дзяцей ва ўзросце да чатырох гадоў, ад якіх адмовіліся бацькі.
Такія дзеці жывуць і выхоўваюцца ў 10 дамах дзіцяці па ўсёй краіне. Каля 500 з іх цяжка хворыя: дзіцячы цэрэбральны параліч, хворае сэрца, хвароба Дауна, затрымка маўленчага і псіхічнага развіцця… Гэтым малянятам можна дапамагчы з дапамогай дабрачыннай тэлефоннай лініі “Захавай жыццё”, якая арганізавана па нумары 8-902-101-3333 міжнародным дабрачынным грамадскім аб’яднаннем “Здароўе ў XXI стагоддзе”. Ахвотнікам паўдзельнічаць у акцыі трэба патэлефанаваць па гэтым нумары, дачакацца аповяду пра праект і такім чынам ахвяраваць суму ў 4700 рублёў, якая ўключаецца ў рахунак аплаты за гарадскі тэлефон.
У траўні з дапамогай дабрачыннай тэлефоннай лініі будуць збірацца сродкі на аказанне дапамогі Гарадзенскай хаце дзіцяці для дзяцей з арганічнымі паразамі ЦНС і парушэннем псіхікі.
Увага! Першыя 10 секунд пасля званка на тэлефонную лінію 8-902-101-3333, падчас якіх аператар тлумачыць умовы праекта, бясплатныя. Каб званок стаў дабрачынным, неабходна дачакацца слоў падзякі. Ахвяраванне можна ажыццявіць толькі з гарадскога тэлефона. Справаздача і падрабязнасці пра выдаткоўванне сродкаў на сайце www.icngo.org.