Моладзь

Фестываль маладзёвай журналістыкі

Майстар-класы ў выкананні лепшых беларускіх журналістаў, фотавыстава, разнастайныя прэзентацыі, цікавая культурная праграма, сустрэчы з цікавымі людзьмі – ўсё гэта чакае ўдзельнікаў імпрэзы, якая пройдзе 21-23 траўня.

У межах Фестываля адбудзецца таксама ўзнагароджванне пераможцаў конкурса для маладых журналістаў.

Удзел у ім змогуць узяць маладыя аўтары з усёй Беларусі.

Конкурс будзе адбывацца ў некалькіх намінацыях: лепшы фотаздымак, лепшыя рэпартаж альбо артыкул, прысвечаны жыццю моладзі, лепшае інтэрв’ю.

Апроч таго, ганаровыя ўзнагароды атрымаюць аўтары лепшых матэрыялаў, прысвечаных асвятленню экалагічнай, а таксама гісторыка-краязнаўчай тэматыкі.

Узяць удзел у фэстывалі можа кожны ахвотны.

Арганізатарамі Фестывалю “Твой стыль” з’яўляюцца грамадскія аб’яднанні “Цэнтр “Трэці сектар” (Гродна) і “Беларуская асацыяцыя журналістаў” (Мінск).

Першы Фестываль маладзёвай журналістыкі “Твой стыль” адбыўся ў траўні 2007 г.

Удзел у ім брала больш за 150 чалавек.

падрабязней на t-styl.info

Пакінуць адказ