Моладзь

Вышэйшая адукацыя больш не патрэбна?

Дзедзічы зноў сабраліся разам цеплым вясновым вечарам, каб пагутарыць, паспрачацца і проста добра правесці час. Нагодай сустрэчы сталі Оксфардскія дэбаты, якія арганізацыя плануе зрабіць традыцыйным спосабам баўлення часу. На гэты раз дыскусія ішла наконт таго, ці варта сёння атрымліваць вышэйшую адукацыю.

Нягледзячы на сяброўскую атмасферу, у дэбатуючых быў баявы настрой. На каманды падзяліліся шляхам лёсавання,таму усе былі у аднолькавых умовах. Падчас дыскусій былі паднятыя вельмі важныя пытанні: ці дае што-небудзь вышэйшая адукацыя ў жыцці, ці з’яўляецца яна фактарам прафесійнага альбо кар’ернага росту, ці сінанімічны паняцці атрымліваць адукацыю і быць адукаваным чалавекам і інш.

Аднымі з галоўных довадаў ЗА вышэйшую адукацыю з’вілася тое, што яна спрыяе асабістаму росту і самаразвіццю чалавека, дапамагае знайсці годную працу, а таксама дазваляе цікава праводзіць час ў кампаніі людзей з аднолькавымі інтарэсамі.

Каманда, якой выпала роля адстойваць пазіцыю СУПРАЦЬ вышэйшай адукацыі, прыводзіла таксама даволи важкія довады. Навошта вышэйшая адукацыя, калі ў людзей з адукацыяй сярэдне-тэхнічнай заробак вышэйшы, тым больш што выдаткі на універсітэт амаль не акупаюць сабе. Да таго ж, можна быць адукаваным чалавекам, але без “корачкі” у кішэні. І наогул, ці дае нашая адукацыя рэальныя веды і ці падымае яна асобу на вышэйшы узровень? Каманда «апазіцыі» заўважыла, што шмат студэнтау нашых вузаў нічым не адрозніваюцца ад ПТУшнікаў.

Вядома, галоўнае не тое, хто прывёў больш довадаў, бо, несумненна, у вышэйшай адукацыі ёсць шмат і мінусаў, і плюсаў. Перамагла каманда”прапазіцыі”, якая змагла зрабіць большы эфект і уражанне на так званае “балота” (нашых гледачоў).

Аліса Майская і Стэфанія Малюта, dzedzich.org

Пакінуць адказ