У падрыхтаваным Партыяй рэгіёнаў праекце базавага закона “Пра мовы Ўкраіны” вызначаны пералік з 16 рэгіянальных моваў.
Як паведамляе “УРА-Информ”, гэта беларуская, балгарская, армянская, гагаўзская, ідыш, караімская, крымскататарская, малдаўская, нямецкая, новагрэцкая, польская, ромская, расійская, румынская, славацкая і венгерская.
Мясцовыя саветы ўсіх узроўняў маюць права ўводзіць рэгіянальныя мовы. Гэта магчыма, калі колькасць людзей, якія размаўляюць на гэтай мове на адпаведнай тэрыторыі, складае не меней за 10% насельніцтва.
Колькасць носьбітаў той ці іншай моўнай групы будзе вызначацца на падставе звестак Усеўкраінскага перапісу насельніцтва, праведзенага ў 2001 годзе.