Грамадства

Размова пра гісторыю – ключ да паразумення

Дзедзіч і Фундацыя “Новы Стаў” запрашаюць усіх, хто цікавіцца гісторыяй, узяць удзел у міжнародным моладзевым праекце “Размова пра гісторыю – ключ да ўзаемапаразумення” (Talking about history – a key to understanding), які адбудзецца 22-29 жніўня 2010г. у Любліне (Польшча). Удзел у праекце бярэ моладзь з Беларусі, Нямеччыны, Польшчы і Украіны.

Мэтай праекта з’яўляецца атрыманне ведаў аб трагічных падзеях, якія адбыліся падчас Другой сусветнай вайны ў раёне Разточэ (Roztocze), звязаныя з высяленнем і пацыфікацыяй мясцовага насельніцтва. Гэтая частка гісторыі ў значнай ступені ўплывае на сучасныя адносіны паміж нашымі краінамі. Праект павінен стварыць дыялог паміж моладдзю з суседніх краін. А вынікам гэтага дыялогу арганізатары бачаць ўзаемаадносіны без стэрэатыпаў і забабонаў.

Таму мы выбралі тэму высылкі Разточэ падчас Другой сусветнай вайны і яе наступстваў, такіх як Акцыя “Вісла”. Мы хочам засяродзіць увагу на падзеі больш чым 60-гадовай даўніны, усё яшчэ жывыя у свядомасці нашых народаў. Наша мэта не паказаць сябе ў ролі ахвяры або перагледзець гісторыю і тым самым спрыяць узнікненню новых канфліктаў. Мы хочам, каб ўдзельнікі, даведаўшыся пра падзеі, якія праходзілі ў Разточэ, атрымалі стымул для абмеркавання сучасных адносін і паказалі прыклад таго, як трэба наладжваць дыялог. Мы цвёрда перакананыя, што толькі кажучы пра цяжкія, балючыя тэмы нашай супольнай гісторыі можна навучыцца паважаць іншыя народы, разумець іх пункт гледжання, матывы, якімі яны кіруюцца. Не можа быць і гаворкі пра апраўданне злачынстваў, якім не можа быць ніякіх апраўданняў, але толькі пра дыялог, які дазваляе развіваць адносіны паміж нашымі краінамі. Адсутнасць дыялогу вядзе да ўзаемнага недаверу, а ў доўгатэрміновай перспектыве да нацыяналістычных настрояў.

Нават сёння здараюцца канфлікты, якія адбываюцца па гэтай прычыне ў адносінах паміж нашымі краінамі. Прыкладам можа служыць “велапрабег па слядах Сцяпана Бандэры”, ці асоба Эрыкі Штайнбах. Мы лічым, што гэтыя праблемы часта вынікаюць з недаверу і невуцтва, і, вядома, з недастатковага дыялогу. Мы як маладыя людзі хочам паказаць прыклад, што можна размаўляць з узаемнай павагай на “нязручныя” тэмы.

Таму адной з галоўных задач праекта з’яўляецца таксама распрацоўка метадаў для правядзення сумесных абмеркаванняў без гневу, узаемнага перакрыквання, але не пазбягаючы незручных фактаў нашай гісторыі.

На працягу шасці дзён удзельнікі абмяркуюць гістарычныя падзеі, якія да сённяшняга дня моцна ўплываюць на адносіны паміж нашымі краінамі.

Абмеркаванні, экскурсіі, лекцыі, актыўны адпачынак (паходы ў Разточэ, спартыўныя гульні, пэйнтбол, байдаркі) і нацыянальныя вечарыны дапамогуць удзельнікам прасцей знайсці агульную мову.

Арганізатары спадзяюцца, што ўдзельнікі з іншых краін змогуць прадставіць якую-небудзь гісторыю са сваёй радзімы так, каб для ўсіх разам былі супольныя тэмы для дыскусіі пра сучаснасць і мінуўшчыну ў адносінах паміж нашымі краінамі.

Умовы ўдзелу: для ўдзелу ў праекце запрашаюцца студэнты-гісторыкі альбо маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў, якія цікавяцца гісторыяй і культурай. Акрамя гэтага для эфектыўнага ўдзелу неабходна свабодна валодаць адной з наступных моў: польская, ангельская альбо нямецкая.

Арганізатары забяспечваюць усім удзельнікам пражыванне і харчаванне падчас праекту, а таксама пакрываюць 70% выдаткаў на праезд. Праезд з Берасця да Любліна каштуе каля 30.000 беларускіх рублёў.

Для ўдзелу ў праекце неабходна запоўніць анкету-заяўку і даслаць яе на адрас [email protected] не пазней за 12 чэрвеня:

І. Асабовыя дадзеныя:
1. Прозвiшча (як у пашпарце, кiрылiцай i лацiнкай):
2. Імя (як у пашпарце, кiрылiцай i лацiнкай):
3. Дата нараджэння:
4. Серыя i нумар пашпарту:
5. Кантактны адрас: Вулiца, нумар дома i кватэры, паштовы iндэкс, горад:
6. Мабiльны тэлефон:
7. E-mail:
8. Ацанiце Ваш узровень валодання замежнымі мовамі (польская, ангельская, нямецкая, па шкале ад “1” да “5”):

II. Адукацыя i матывацыя:
1. Месца вучобы (факультэт, спецыяльнасць, курс або год заканчэння):
2. Досвед працы (месца i род дзейнасцi):
3. Узнагароды за адукацыю, адзнакi, iмянныя стыпендыi, пачатковыя стажыроўкi:
4. У якiх трэнiнгах цi адукацыйных курсах прымалi ўдзел?
5. Цi з’яўляецеся Вы сябрам якой-небудзь грамадскай арганiзацыi або палiтычнай партыi?
6. Апiшыце сваю ранейшую дзейнасць у грамадскай арганiзацыi – дасягненнi, формы дзейнасцi (акцыi, мерапрыемствы, сталая дзейнасць), час i месца, чым канкрэтна займалiся:
7. Як вы плануеце скарыстаць набытыя веды?
8. Адкуль Вы даведаліся аб праекце “Размова пра гісторыю – ключ да ўзаемаразумення”?
9. Чаму вы лiчыце сябе добрым кандыдатам на ўдзел у дадзеным праекце?
10. Якую падзею з гісторыі Беларусі Вы бы прапанавалі прэзентаваць удзельнікам дадзенага праекта, з улікам яго тэматыкі?

Чакаем вашых заявак на адрас [email protected] да 12 чэрвеня!!!

Еўрапейскі дом сустрэч (Насутаў, Польшча)

Еўрапейскі дом сустрэч (Насутаў, Польшча)

0 Comments

Пакінуць адказ