АРР «Дзедзіч» працягвае праект Код.ВY: аб фармаванні Беларусі і пра тое, чым мы адметныя. Праект дапаможа разабрацца ў ня простай гісторыі нашай краіны.
У праекце сумяшчаюцца дакладныя факты, прыгожая карцінка і ня сумная падача гістарычных матэрыялаў, так што артыкулы зачэпяць нават тых, хто звычайна не цікавіцца гісторыяй.
Гэта другая частка нашага праекта — артыкул «10 асоб, якія стварылі Беларусь»
Аб чым гэты артыкул?
У гэтым матэрыяле згадваюцца самыя, на погляд каманды «Дзедзіч», выдатныя асобы, якія паўплывалі на ход нашай гісторыі. Выдатных беларусаў вельмі і вельмі шмат, але ў артыкуле пастараліся нікога не забыцца: напісалі і пра ўсім вядомых Каліноўскага і Вітаўта, і пра незаслужана абдзеленых увагай Магдалену Радзівіл і Палуту Балунову.
У біяграфіях асоб выбіралі самае галоўнае: пісалі не пра нарадзіўся-ажаніўся-памёр, а пра ўчынкі, дзякуючы якім, мы да гэтага часу іх памятаем і ганарымся.
Каму спадабаецца матэрыял?
Людзям, якія нарэшце «прачнуліся» і хочуць лепей разабрацца ў гісторыі нашай краіны і ў тым, хто яе «рухаў». Тым, каму пры фразе «выдатныя беларусы мінулага» у галаву прыходзяць толькі Ефрасіння Полацкая і Францыск Скарына.
Чаго яшчэ чакаць ад праекта?
Яшчэ больш ідэй, якія дапамогуць пазнаць Беларусь! Далей плануецца рабіць гульні, маршруты для турыстаў і зладзіць ютуб шоў. Сачыць за новымі прадуктамі можна на https://history.dzedzich.org/