Праверце веданне беларускай мовы i зрабіце ўнёсак у гісторыю Беларусі!
Праверце веданне беларускай мовы i зрабіце ўнёсак у гісторыю Беларусі! 3 верасня пройдзе агульная дыктоўка.
Узяць удзел у дыктоўцы проста.
- Прайдзіце рэгістрацыю на сайце (гэта займае не больш за 5 хвілін).
- Напішыце дыктант (вы можаце абраць адзін з варыянтаў: анлайн ці прыйсці на дыктоўку ў Lidbeer DVOR).
- Дадайце сваю работу ў асабісты кабінет.
Заяўкі на ўдзел прымаюцца ад усіх ахвотных па ўсім свеце. Выдатнікі, якія напішуць дыктоўку на 8-10 балаў, атрымаюць запрашальныя бiлеты ў Музей лідскага бровара.
За кожнага ўдзельніка дыктоўкі арганізатар праекта ААТ «Лідскае піва» пералічыць сродкі на набыццё новага экспаната для Лідскага замка.