Гурт Smoking Barrel прэзентуе свой першы EP з назвай “7th FLOOR”. На дыск змешчаны 4 кампазіцыі на ангельскай мове:
- New start
- 7th Floor
- Dead man’s song
- Monkey Show
Дарэчы, праект Smoking Barrel склаўся ў 2008 годзе, у яго састаў увайшлі музыканты з вядомых гуртаў The Free Gift і Misprint.
З музыкай берасцейскага гурту Smoking Barrel Вы лёгка апынецеся ў атмасферы брудных раёнаў Лондана, куды нават паліцыя баіцца сунуць свой нос, адчуеце дым цыгарэт і смак віскі, пачуеце шорах карт. .. Кожная іх кампазіцыя на крок набліжае Вас да сапраўдных ангельскіх пабаў.
Праслухаць EP можна тут: http://www.lastfm.ru/music/smoking+barrel